Я хачу каб усе, каго я люблю, сталі старымі.
Каб скура збірала з гадамі
шнары,
зморшчыны,
сонечныя плямы.
І тыя непазбежныя моманты, калі
на новых чаравіках крэсліцца першая драпіна,
выціраюцца скураныя курткі, зацягваюцца швэдры,
назапашваюць трэскі бамперы машын -
я радуюся ім.
Гэта ўсё праявы часу для пераможцаў,
для сведкаў тае плыні.
Бо калі бачыш гэта - ты плывеш у жыцці,
і жыццё ахінае цябе,
і вы сведчыце адно аднаго.
Еўрапейская пісьмовасць старэйшая за Шумер

Найстаражытнейшае пісьмо/сімвалы з пячор Swabian Aurignacian ў Германіі, учора апублікавалі:
https://www.pnas.org/doi/10.1073/pnas.2520385123
38 тысяч год таму. На 33 тысячы старэйшае за Шумер.
Пакуль безумоўна ясна што гэта “сістэмы штучнай памяці” (artificial memory systems), то бок запісы аб колькасці ці працяжнасці чагосці, але магчыма што і нешта большае, бо фрагмэнты яўна нагадваюць шумерскі клінапіс па гліне.


Такія “сістэмы штучнай памяці” як вядома, рабілі ужо і неандэртальцы, і хаця гэтыя знаходкі прыпісаныя да “ранніх людзей”, важная памятаць што мы, еўрапейскае насельніцтва і ёсць у той ці іншай ступені нашчадкамі неандэртальцаў, носячы іхны код у крыві.
Адначасны мы глыбейшыя і за прота-індаеўрапейцаў, карэннае насельніцтва Еўропы ідзе з неаліту, і наш Сонечны Крыж адтуль жа –

…літаральна дзесяткі тысячагоддзяў для заглыблення.
У эзатэрычным плане, безумоўна мы мусім асноўвацца на здабытках
на здабытках і пераемнасці каменнага веку, неандэртальцаў, і неалітычнай еўропы, ды расшыфроўваць іхную веру (што і робіць шмат хто, тая ж сям’я Кашэ альбо milbel_) – бо мы адносна іх выступаем як пудзелі адносна ваўкоў, то бок тоесная, хоць і здэградаваныя, “прыручаныя” суродзічы; і няма сэнсу раўняцца на кракадзілаў альбо капібар.
Даўно ўжо смешна выглядае тэорыя “з Афрыкі” – ну як і чаму насельніцтва Афрыкі бы пайшло на поўнач дзе нібы вынішчыла людзей больш моцных, больш разумных, і больш прыстасаваных да холаду… Абсурд. Праўда ў тым, што свет населены некалькімі адрознымі пародамі людзей, што ўтвораныя кожная сваім чынам і ад сваіх Багоў. Ад прыняцця гэтага ўтрымліваюць толькі палітычныя аргумэнты, бо ад праўды пасыпецца ідэалогія глабалізму і сусветнай мяшанкі парод.
Эліткі Калі-Югі, што традыцыйна прысмоктваліся да месапатамскіх эгрэгараў, вельмі напружыліся…
Увогуле, у якасці адступлення, патрэбная вялікая праца па адвязванні ўсіх еўрапейскіх акультных традыцыяў ад пустэльнага юдаізму/кабалы/шумеру і перакалібрацыі на неандэртальскі космас; бо так глыбока мы сягаем, бо так цэнтруецца нашая святая зямля.
Сімпатыя замест эмпатыі

Наколькі больш натуральны, здаровы і прыемны панятак “сімпатыі” за “эмпатыю“!
Сімпатыя – шчырае ўпадабанне, жаданне наблізіцца, датыкнуцца, натхнёнае пачуццё, сігнал нібы аднекуль звонку.
Эмпатыя – штучна прыняты рэжым дзеяння, гэткая абязалаўка таталітарнага матрыярхальнага вулля з жаргону эйчараў ды скалечаных псіхалагінь, шызафрэнічная сумесь ветлівасці, мёртвага флірту, і самазакаханасці.
Між імі бездань.
Абстрактная, бязлікая, “пастаянна ўключаная” эмпатыя – пусты гук, думка-паразіт, вірус пастаяннага знешняга кантролю, цяжар уяўнай неабходнасці адпавядання чаканням гінекея. Зрэшты, эмпатыя як modus operandi – яшчэ і небяспечная, бо па змоўчанні адключае фільтрацыю пагроз.
Сімпатыя – сонечнае прыроднае пачуццё, фільтр шчырасці ўчынкаў, наўпрост з прыроды, гармонаў, густу, досведу, адчуванняў. Сімпатыя не заўсёдная і не ўзнікае па патрэбе; сімпатыя – вынік фонавай працы інтуіцыі і досведу.
Адмаўляйцеся ад “эмпатыі” – яна непатрэбная і шкодная ў прыняцці рашэнняў. Разумейце, што любы хто вымагае “эмпатыю” ад вас як кіроўны прынцып дзеянняў – маніпулюе. Адпаведна і ў штодзённай гаворцы карыстайцеся “сімпатыяй” больш, а эмпатыю выкараняйце, цела падладзіцца.
Сімпатыя, поруч з логікай і карысцю, і ёсць найлепшым чынам прыняцця рашэнняў.
Таму вучыць нас і даўні эпас, што Гамэр, што нардычныя сагі: высокі, прыгожы, светлы, красамоўны, роўны – значыць, – высакародны, добры і надзейны. Усе дзеючыя асобы там спачатку ўпадабаюць адно аднаго, а потым яднаюцца ў супольных справах.
Дапамагайце тым хто вам любы, сваім, падобным – тады і наладжваецца свет.
Як робіце наадварот – псуецца.
Хобіт і хопіць
З часам і досведам ясна разумею, што найлепшы твор Толкіна – “Хобіт”. І гэта пішу фанацеўшы падлеткам ад Валадара Пярсцёнкаў.
Хобіт – чыстая дзейная казка з мінімумам сучасных суджэнняў і маралізатарства, блізкая этычна да еўрапейскай міфалогіі, якой натхнёная. Гэта прыгоды, рэйд за скарбам, здабыццё славы.
Валадар Пярсцёнкаў жа – цалкам чарвівы твор, дзе язычніцкі сюжэт – вяртанне да ўлады спадчыннага караля Арагорна, кампетэнтнага, смелага, і дужага – наўмысна забруджаны хрысціянскім знясільваючым абсурдам: слабы і дурны карузлік што раптам аказваецца адзіным ратункам ад нейкага ненатуральна намаляванага абсалютнага зла.
Гэта азначэнне прапагандысцкага твору: чыстая прывабная струя змешваецца з нейкімі ідэйнымі адкідамі, каторыя іначай ніхто бы і не чытаў.
Абсалютна кожны хлопец, чытаючы LOTR, імкнецца пераскочыць часткі з цягамоцінай пра душэўныя пакуты Фрода і пачытаць хутчэй пра ваяроў.
Важна яшчэ, што ўся дзея адбываецца на тле цывілізацыйнай безнадзейнасці: эльфы з’язджаюць, залаты век усё, нічога не змяніць, “так і трэба” – ня дзіва што савецкія інцелі так насіліся з кнігай і казалі адно аднаму па чарзе “вы понялі? надо понімать!”
Ідэальнае чытво для атмасферы паразы, бяздзейнасці, бяссілля. “У нейкі момант усё вырашыць не-герой, звычайны слабы чалавек” – найвялікшая хлусня, горш за наркотыкі.
Твор, які мог бы натхняць, але пакідае цябе ў каламуцці бяссэнсоўных думак.
Прасторы і што яны ведаюць
Публічныя прасторы жывуць найярчэйшае сваё жыццё ў нестандартныя часы, па-за мэтамі што ім надалі:
- найлепшыя ўспаміны ад школы – калі дзяжурным прыходзіў мыць падлогу раніцай і ў зімовую цемрадзь ішоў па пустых калідорах;
- ісці праз мол без напругі можна толькі калі ён ужо зачыніўся, – пуста, маўкліва, ня долбіць крысмас-пашляціна;
- месца, дзе ўдзень вулічны кірмаш, штоноч астывае і звініць пачуццямі, што буялі там удзень;
- на пустых начных паркоўках адбываецца самае цікавае ў кожным горадзе;
- цьмяныя дзіцячыя пляцоўкі ў дварах – месца сканчэння спатканняў і нараджэння кахання;
і г.д.
Большасць людзей ведае ўсе тыя месцы толькі з аднаго боку, але самі месцы ведаюць людзей з усіх бакоў, і хаваюць тысячы таямніц.
Аскепкі начных размоваў і думак, недапалкі пачуццяў і рэха жарсцяў – усё гэта ўтрымліваюць яны і ўдзень.
Уступаючы ў любую прастору, мы – нібы госці з завязанымі вачыма, намацваем адну нітку з дзесяткаў і ідзем па ёй.
Але ва ўсім схаваная агромністасць што зрэдчас адкрываецца, паварочваецца да нас новым бокам назапашанай інфармацыі.
І наадварот, мы прыўносім нешта сваё ў месцы, і ад гэтага залежыць як нас прымаюць і што выдаюць наўзамен. Абмен, як і межы, адзін з асноўных прынцыпаў Сусвету.
Сынам я кажу кожны раз калі з’язджаем з рыбалкі або пікніка – “вось зараз да рэшткаў нашага вогнішча, да месцаў дзе мы стаялі і сядзелі, дзе размаўлялі, сцягваюцца істоты што нюхаюць сляды: нашыя думкі і словы, пакінутыя там.
Ці прыемна счытваць камусці наш след, што менавіта мы там падвесілі?
Таму мы вітаемся з месцамі, і імкнемся паводзіць сябе шчыра, шчодра, і прыстойна; а пабыўшы – дзякуем і развітваемся.
Месцы могуць як браць так і даваць; адпаведна маюць і сілу ўплываць.
Яскаркі на валуне
На тыдні ўпершыню дэталёва знялі яйцаклетку ў момант апладнення – па паверхні мембраны разыходзяцца хвалі, з каторымі і запускаюцца працэсы дзялення і росту:
Гэта і ёсць Зеўс за працай, штуршок волі, жыццёвай сілы, адасаблення, упарадкавання.
Цвёрдае вырашэнне “я буду”, калі з частак складаецца нешта абсалютна новае.
Беларуская касмаганічная легенда (“нічога не было, ў вадзе стаяў камень; Пярун, разгуляўшыся, стаў біць у яго маланкамі; выскачылі тры яскаркі – белая, жоўтая, і чырвоная – ды ўсё ўскаламуцілася; пасля пастаў Свет населены жыццём”) – менавіта аб гэтым.
Вось яны – тыя яскаркі, цынкавы выбліск.
І таму валуны ў нас святыя, бо звязаныя з актам стварэння свету.
Час цыклічны, і боскай воляй кожнае жыццё дае новы свет; і кожны свет мае злёсаваны канец, а за кожным канцом – новы пачатак перараджэння.

Здэградаваная арыстакратыя

“Добры (kind) чалавек” – гэта здэградаваны “джэнтльмен”, а “джэнтльмэн” – здэградаваны Высакародны Чалавек.
Першапачатковая арыстакратыя вылучылася не адзеннем, манерамі, або адукацванасцю, а на падставе здольнасці і гатоўнасці да гвалту.
Арыстакрат – заўсёды ўчорашні заваёўнік, што застаецца “ў форме” дзякуючы жорсткай сістэме пільнавання гонару.
Чалавек у нечым неўладкаваны, непрактычны, гатовы забіваць і быць забітым, пастаянна жывучы з адказнасцю і ў сістэме супрацьваг; арыстакрат менш трымаецца за матэрыяльнае жыццё чым, скажам, фермер або гандляр.
Гэта істота, што жыве адразу ў некалькіх вымярэннях, таму арыстакраты і героі паўсюль вялі свой радавод ад багоў.
Адысей – арыстакрат, прадстаўнік пануючай касты паўночных заваёўнікаў. Вярнуўшыся, ён ня толькі аднаўляе парадак, але і пераступае тагачасны закон: ён помсціць жаніхам жорстка, неадэкватна, бязлітасна, шматкроць.
І ён адразу сутыкаецца з адказнасцю за пераход межаў: на яго ідуць бойкай ацалеўшыя жаніхі і іх сваякі ды дружыны. Разам з састарэлым бацькам Лаэртам і сынам Тэлемахам, Адысей кідаецца ў няроўную бойку, усе трое ў захапленні ад таго як выпаў лёс: стаць трыма пакаленнямі і біцца поруч ды перамагчы або загінуць.
Вось найлепшы паказ сутнасці родавай арыстакратыі.
Багі прымаюць ссунутыя Адысеем межы; Атэна яўляецца і спыняе бойку, іначай Зеўс, наявялікшы упарадкавальнік, знішчыць усіх. Гэта апошняя старонка Адысеі, самая важная; на тым аповед і сканчаецца.
У сучаснасці ж панятак арыстакратыі здэградаваў да манернасці, далікатнасці, задуменнасці, і паказушнай слабасці. Гэта абалонка, карга-культ што згубіў першаснае значэнне стылю, рухаў, і традыцый.
Гэта прадвяшчае толькі нараджэнне альбо прыход новых заваёўнікаў; адпаведна і новай арыстакратыі.
Межы
Хараство гэтага свету грунтуецца на межах;
межы ёсць ва ўсім і паўсюль, яны – апоры святасці нашага існавання і правілаў упарадкаванага космасу;
межы можна ссоўваць, і ўсе ў свеце пераразмяркоўваецца і перадзельваецца рана ці позна;
але межы нельга размываць:
любая праца па размыцці любых межаў – па вызначэнні тытанічная, анты-боская.
Між жахам і радасцю
Усё найлепшае ў жыцці існуе на мяжы захаплення і жаху.
Прадпрымальніцтва, вынаходніцтва, рызыка, творчасць, перамогі і выйгрышы, чужыя напады, знаёмствы з супрацьлеглым полам, нараджэнне і гадаванне дзяцей – усё гэта можа радаваць і палохаць па некалькі разоў на працягу дня.
Праз тыя імгненні на мяжы мы ўспрымаем усю вастрыню і хараство свету, размыкаем скарбы тысячаў пакаленняў пераможцаў са сваёй крыві; напоўніцу рэалізуем сваю Долю.
З крыві і крыкаў паказваецца здаровае немаўля, твая кроў, працяг твайго жыцця;
З чарнавікоў і адчаю вылузваецца твор ды пачынае жыць сваім жыццём;
З позняй начной працы склейваецца праэкт што нясе нас наперад гадамі.
Самі Багі паказваюцца нам гэтак жа: адначасова захапленнем і жахам. Хто быў блізка да Перуновых грымотаў – ведае гэта.
Там жа і іншыя багі – Сонца, Месяц, Зямля, Вада, Шал, Мудрасць, Юр. Яны агромністыя, паўсюдныя, і адначасова добрыя і палохаючыя.
Глыбіня, вышыня, гарачыня і халадэча – ўсё можа прыводзіць нас то ў захапленне, то ў жах; даваць то боль, то асалоду.
Менавіта часовае існаванне ў памежным стане, між вусцішам і неўтаймаванай радасцю і ёсць малітоўным станам. Намацванне гэтай памежнай прасторы і ёсць сапраўдным рытуалам.
Паўната існавання і язычніцкага светаўспрымання – ў прыняцці, вітанні, і пошуку таго стану.
Перамога – гэта мудрасць
Вельмі важна разумець постаць Атэны ў светаглядзе гамераўскай Еўропы.
Атэна – багіня стратэгічнай вайны, яна вельмі адрозная ад Арэса, што ёсць богам сечы, шалу, жаху, жорсткасці і крывапраліцця.
Апрача стратэгічнай вайны і перамог (Ніка як адна з іпастасяў/сумежных бостваў з Атэнай), Шэравокая яшчэ ўвасабляе і мудрасць; яна – разумная думка, народжаная наўпрост з галавы Зеўса.
Дык вось у тым да нас даходзіць найвялікшае правіла даўняга светагляду:
Мудрасць існуе толькі ў перамозе.
Бяз перамог мудрасць ня мае сэнсу, яна нішто.
Можна выдатна ўсё разумець і заўсёды мець рацыю, заўсёды быць на слушным баку гісторыі; але бяз стратэгічнага дзеяння і перамог – мудрасці няма.
Калі ты шмат ведаеш і разважаеш, але не перамагаеш, ці нават не ставіш абсалютнай і безумоўнай перамогі сваёй найвышэйшай мэтай – у тваім жыцці няма Божае іскры.
Мудрэц што прайграў – дурань.
Адысея паказвае нам выдатны прыклад, акрамя іншага, апантанасці перамогай. Перамогай трэба трызніць, яе жадаць, усё мысленне накіроўваць на яе – і тады гэта будзе сапраўдная мудрасць.
У тым, дарэчы, адступае даўняя мараль ад сучаснай: робячы нешта зараз, мы паловай розуму думаем ці маральна робім, як будзем выглядаць, ці можна так увогуле.
У даўнейшай жа маралі найвышэйшая мудрасць – перамагчы, пераадолець. Герой-пераможца ссоўвае межы.
Адысей ведае ад Тырэсія, што Сцыла зжарэ некалькі чалавек што будуць стаяць вышэй за іншых – але, праязджаючы там, не кажа сваёй камандзе прыгнуцца. У выніку, пакуль Сцыла зжырае некалькіх, карабель праскоквае.
Ці высакародна, маральна гэта па сучасных мерках? Ня надта? Ці праскочыў бы карабель каб Сцыла не жавала тых небарак, ці вырнуўся б Адысей аднавіць парадак у сваім каралеўстве? Бадай, не.
Як ні мяркуй, але менавіта так выглядае мудрасць і патронства Атэны ў даўняй схеме рэчаў.
Пакуль што, выглядае што сучасная “маральная” рэфлексіўная цывілізацыя прыйшла да заняпаду значна хутчэй чым Гамераўская, а далей думайце самі.
Дыскамфорт ад стаіцызму
Пэўны час таму узнялася мода на стаіцызм у англамоўным інтэрнэце, зараз нібы згасла, рэшткі прабіваюцца да нас у кірылічны.
Стаіцызм заўсёды выклікае нейкую насцярожаную рэакцыю. Спачатку інтуітыўную, але, разабраўшыся, цалкам лагічную.
Падаецца, што стаіцызм ёсць гэткім “хрысціянствам для атэістых”, то бок філасофія паразы і слабасці але без рэлігійных (а дакладней, Дыянісійскіх) містэрый. Зрэшты, што тое, што гэтае ― выбудоўваюць аднолькавы светагляд і вядуць да аднолькавых вынікаў.
На паверхні, стаіцызм, як і хрысціянства, напружвае сваімі асобамі і агульнай двудушнасцю.
Зянон, дзіўная фігура, карычневы семіт-гамасэксуаліст і заможны гандляр, што далучыўся да дэгенератаў-цынікаў Кратэта і Іпархіі, і ўсяляк ампліфікаваў і адаптаваў іх вучэнне. Кратэт з Іпархіяй былі гэткімі хіпанамі або панкамі таго часу, “тусаваліся” на ганках (stoa) і ў галерэях публічных будынкаў, займаліся сэксам на людзях і тварылі іншы “прагрэсівізм”, прасоўваючы “дабрыню і свабоду”.
кратэт з іпархіяй, фота

/Цікава што усе гэтыя заняпадніцкія паразніцкія філасофіі корпаліся ў Атэнах якраз калі убагоўлены сонечны Аляксандр загінуў, заваяваўшы увесь вядомы свет. Гэта былі ніяк не вучэнні, здольныя абслугаваць салярную, заваёўніцкую, гераічную імпэрыю, а наадварот, нешта што знішчыць яе знутры/
Сэнэка быў ультра-багатым бізнэсоўцам, набліжаным да Нэрона, і рухаўся з шэрымі схемамі і драпежнымі паводзінамі; а калі стаў старым і хворым, пачаў пісаць аб прастацé і цярпенні.
Марк Аўрэлій, усё жыццё залежны ад опіюму, быў траўмаваны нявернасцю жонкі што спала з гладыятарам, а калі злавіў іх – забіў яго і змусіў яе прыняць ванну з крывёю каханка. Нават калі тая гісторыя – выдуманая, выхаваны Маркам сын Камодус – абсалютна няўразлівая фігура, бяздарны кіраўнік, ад каторага вымушаны быў пазбавіцца сенат, і каторы скончыў Pax Romana, час росквіту і адноснага міру рымскае імперыі.
Эпіктэт быў літаральным рабом і жыў у галечы, прапаведваючы галечу – што выдатна клалася пад пазнейшы апгрэйд – хрысціянскі канон “рэлігіі рабоў”.
Калі глядзець сутнасна, стаіцызм проста не нясе ніякай асобнай мэты і станоўчага зараду.
Гэта філасофія кіравання заняпадам; вучэнне аб тым як не гарэць – але ў цяперашнія часы робіцца найбольш патрэбмным менавіта гарэць.
Патрэбы з стаіцызме няма, калі чалавек жыве са здаровым язычніцкім светаглядам.
Ясна, што ўсім кіруюць вышэйшыя законы – Багоў, Прыроды, Лёсу; ясна што трэба цярпліва адольваць цяжкасці; ясна што ўсе смяротныя.
Але наколькі карысна ў гэтым варыцца? Бо стоікі хаця і імкнуцца паказаць як гэта ўсё ім няважна і нястрашна, усё ж думаюць аб толькі аб тым. Гэта як пастаяннае чытанне дрэнных і страшных навінаў, doomscrolling.
Адзіны чын сапраўды даць гэтаму ўсяму рады – быць актыўным, дужым, справядлівым, ды імкнуцца да перамог. Для гэтага непатрэбны стаіцызм; больш за тое, ён замінае і аслабляе, бо рэфлексія забірае рэсурс. Калі ты рэфлексуеш – ты не змагаешся; калі ты змагаешся – ты не рэфлексуеш.
Стаіцызм – гэта адна з праяваў заняпаду; як нарадзіўся ён у занепадаючым грамадстве, так і папулярны робіцца ў падобных жа. Але ж і дадае да заняпаду таксама, бо дае маральнае абгрунтаванне адчаю і бяздзейнасці, не пакідаючы шансу паўстаць адноўленаму здароваму светагляду.
Нядзіўна што ў сучаснасці ён набыў новае жыццё. Стаіцызм – гэта гатунак хрысціянства што цаляе ў не-рэлігійную публіку, але вядзе туды ж: у скарэнне, паразу, абыкавасць да спадчыны, двудушша. Філасофія старасці і хваробы.
Але ж зараз мы вылузваемся з іншага боку старасці, у перараджэнне, перыяд магчымасцяў, змагання, пераразмеркавання энергій. Мы мусім узяць тое што нам належыць. Шчыры, вітальны, Гамэраўскі светагляд – вось што патрэбнае.